24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a

Інтымная гiгiена: маркетынгавы трук або неабходнасць?

Текст: Тылец Александра, 6 июля 2020 7

Ад гiгiены вельмi часта залежыць нашае здароўе — i сiтуацыя з каронавiрусам гэта добра прадэманстравала. Але што калi размова iдзе не пра рэспiраторныя вiрусы, а пра штодзённую гiгiену iнтымнай вобласцi? Якiх правiлаў тут неабходна прытрымлiвацца, каб захаваць здароўе? Што павiнна быць у складзе iнтымных сродкаў, а што — катэгарычна не?

Пра ўсе тонкасцi распавяла Ганна Мiкалаеўна Цубер — кансультант «Зялёнай аптэкi».  


Ганна Цубер,
кансультант «Зялёнай аптэкi»
(вул. Чачота, 11, унiверсам «Радзiвiлаўскi»)

— Скажыце, цi мае iнтымная зона чалавека якiя-небудзь асаблiвасцi, з-за каторых гiгiенiчны догляд яе адрознiваецца ад догляду за iншымi часткамi цела?

— Iнтымная сфера — гэта далiкатная i тонкая рэч. Справа ў тым, что менавiта ў гэтым месцы ў чалавека маецца пераход скуры ў слiзiстыя абалонкi. I менавiта ў жанчын вобласцю гэтага перахода i вобласць самiх слiзiстых дастаткова вялiкая. Да ўсяго ж тут адначасова маецца анатамiчнае суседства адразу трох сiстэмаў: палавой, страўнiкава-кiшачнай i мочавыдзяляльнай. Паколькi асноўная функцыя палавой сiстэмы — працяг роду, то чалавеку трэба надзейная ахова менавiта гэтых ворганаў. А тут побач знаходзяцца такiя суседзi, якiя ў мiкрабiялагiчным плане дастаткова небяспечныя. Таму прырода ўсё прадугледзела так, каб у чалавека былi натуральныя бар’еры.

Калi ўзгадаць школьны курс хiмii, то ёсць такое значэнне pH. Гэта вадародны паказчык, якi гаворыць, кiслае асяроддзе цi лужнае (шчалачное).

У адрозненнi ад скуры цела, дзе ў сярэднiм рН 5,5, у iнтымнай зоне жанчын рН адпавядае 3,5-4,5. Гэта i ёсць адзiн з натуральных бар'ераў: мала якiя са шкодных арганiзмаў здольныя выжыць ў кiслым асяроддзi i патрапiць ва ўнутраныя палавыя ворганы. Бар'ер гэты забяспечвае нармалёвая мiкрафлора, у першую чаргу лактабактэрыi, прадуктам жыццядзейнасцi каторых з'яўляецца малочная кiсля.

— Чаму патрэбна карыстацца гелем для iнтымнай гiгiены? Адной толькi вады недастаткова?

У iнтымнай зоне прысутнiчаюць i скура, i слiзiстыя абалонкi. Слiзiстыя абалонкi ў норме выдзяляюць сакрэт. Скура ж у гэтым месцы мае шмат прыдаткаў: гэта валасы, потавыя i сальныя залозкi, каторыя, адпаведна, выдзяляюць пот i скураны тлушч. З цягам часу гэтыя сакрэты назапашваюцца. Сюды ж дадаюцца злушчаныя клеткi, валаскi, адмерлыя мiкраарганiзмы, валокны з адзення, што мы носiм. Калi ўсяго гэтага становiцца зашмат, атрымлiваецца забруджванне, што заўсёды ёсць падставай для развiцця шкодных мiкраарганiзмаў. А iх празмерная актыўнасць можа у рэшце рэшт прывесцi да развiцця запаленчых працэсаў ў палавой сферы. Таму i трэба сачыць за сваёй iнтымнай чысцiнёй.

Цi можна абмежавацца толькi вадой? Можна, але паколькi ў складзе фiзiялагiчных выдзяленняў прысутнiчаюць рэчывы, што не распушчаюцца ў вадзе (напрыклад, той жа скураны тлушч), то пажадана выкарыстоўваць сродкi з паверхнева-актыўнымi рэчывамi, каторыя паспяхова падобныя забруджваннi выдаляюць.

А як часта трэба мыцца з выкарыстаннем мыючых сродкаў?

Калi iншага не параiў лекар, то адзiн, максiмум два разы на дзень. Усё павiнна быць у балансе. Залiшняя гiгiена таксама можа нашкодзiць, бо падчас мыцця выдаляецца i значная колькасць карысных бактэрый. I калi часта карыстацца сродкамi, што ажно задобра ўсё ачышчаюць, нашая мiкрафлора проста не будзе паспяваць аднаўляцца.

Але калi ёсць неабходнасць мыцца часцей вось тут можна здзяйсняць гiгiену вадой.

Ну i, спадзяюся, не трэба нагадваць, што мыцца трэба ў накiрунку ад кушмаку да анальнай вобласцi, бо калi ў анальную зону патрапiць вагiнальная мiкрафлора нiчога страшэннага не адбудзецца, а вось калi наадварот тады магчыма ўзнiкненне складанасцяў.

— Цi можна карыстацца мылам? 

— Я ўжо казала, что менавiта ў кабет рН трымаецца на ўзроўнi 3,5-4,5. Звычайнае мыла, нават самае далiкатнае, усё роўна мае лужны рН. I калi жанчына ўжывае яго, яна, па-першае, змяншае свой кiслотны бар’ер, а па-другое, сваю бiялагiчную ахову, бо лужнае асяроддзе не з'яўляецца спрыяльным для жыцця лактабактэрый i колькасць iх змяншаецца.

Да таго ж скура iнтымных месцаў дастаткова тонкая i мыла можа яе перасушыць. А перасушванне эпiдэрмiса можа спрыяць таму, што ўзнiкнуць запаленчыя працэсы.

Таму лепей падстрахавацца i карыстацца ўсё ж адпаведнымi сродкамi, якiя, у сваю чаргу, месцяць адпаведныя рэчывы. Таксама ў iх склад уваходзяць арганiчныя кiслi. Яны не збiваюць паказчык рН i не з’яўляюцца варожым асяроддзем для нармалёвай мiкрафлоры чалавека.

— А цi можна ўжываць якiя-небудзь антыбактэрыяльныя сродкi?

— Канешне, сярод шэрагу сродкаў для iнтымнай гiгiены ёсць i сродкi з супрацьбактэрыйнымi кампанентамi, напрыклад трыклазанам. Але тут мы iзноў вяртаемся да тэмы сапрафiтнай мiкрафлоры. Калi карыстацца такiмi рэчамi рэгулярна, то можна нашкодзiць i сваiм мiкраарганiзмам.

Падобныя сродкi могуць выкарыстоўвацца, напрыклад, як уздапаможныя пры лекаваннi запаленчых працэсаў палавой сферы i пры санацыi. Часта iх прызначаюць i самi лекары.

Iнтымны мыйны гель «Гiнакамфорт» выкарыстоўваецца ў паўсядзённай iнтымнай гiгiене замест мыла, у днi менструацый, падчас цяжарнасцi i пасля родаў,
пры наведваннi месцаў грамадскага карыстання (басейны, душавыя, спартзалы).

— Якiя сродкi для iнтымнай гiгiены ўвогуле iснуюць? Цi адрознiваюцца яны па тыпах, форме, карысцi? 

— Безумоўна, iснуе шмат розных сродкаў.

  • Мыла для iнтымнай гiгiены. Для людзей, у якiх ёсць звычка карыстацца менавiта мылам. Яго не трэба баяцца. У складзе — рэчывы, якiя не шкодзяць пры гiгiенiчных працэдурах. Сустракаецца як у вадкiм, так i ў цвёрдым выглядзе усё залежыць ад вытворцы.
  • Гелi. Сродкi адпаведнай кансiстэнцыi, пеняцца крыху горш, чым мыла, але яны больш далiкатныя.
  • Пенкi i муссы. Маюць больш лёгкую, вадкую кансiстэнцыю i флакон з дазатарам, якi дапамагае ўспеньваць сродак.
  • Малачко i эмульсii. Легкiя далiкатныя формы.
  • Крэмы. Часта дадаткова даглядаюць скуру.
  • Гiдрафiльныя алеi. У складзе — раслiнныя алеi, эмульгатар i карысныя дадаткi. Пры сутыкненнi з вадой ператвараюцца ў малачко, якое распушчае i змывае забруджваннi, плюс даглядае скуру.
  • Сурвэткi. Экспрэс-сродак гiгiены, якi дапаможа ў падарожжы альбо падчас крытычных дзён i ў любых выпадках, калi няма магчымасцi прыняць душ, але не варта iмi злоўжываць.
  • Спрэi i дэзадаранты. Iхнае дзеянне накiраванае на знiшчэнне непрыемнага паху, часта маюць у складзе супрацьбактэрыйныя сродкi. Але непрыемны пах трэба не маскаваць, а лекаваць, бо гэта можа быть прыкметай бактэрыйнага вагiнозу цi iншых захворванняў. Таму не цягнiце з вiзiтам да доктара.

— Гэта ўсё сродкi толькi для жанчын? Цi бываюць спецыяльныя мужчынскiя? Чым яны адрознiваюцца ад жаночых?

— Сродкi для мужчын iснуюць, але iх няшмат. Гэта рэчы не самыя папулярныя (спадзяюся, пакуль).

— Чаму так?

— Мабыць, таму, што мацi пры выхаваннi хлопца не лезе ў яго «мужчынскiя справы», а бацька не заўсёды лiчыць неабходным навучыць сына, што падчас прыняцця душа трэба адцягнуць скуравiнку i прамыць прэпуцыяльны мяшок. Таму не занадта мужчыны гэтымi сродкамi карыстаюцца, часцей ужываюць мыла. Але ў iх выпадку гэта не так страшна: рН на ўзроўнi мужчынскiх вонкавых палавых ворганаў схiленае ў лужны бок. Таму рН мужчынскiх сродкаў вытворцы робяць у межах 7-7,5.

Але калi ў мужчыны няма пад рукой спецыяльнага сродка, то лепей памыцца вадой, чым не мыцца ўвогуле. I мужчыны не павiнны забываць, што ад iх здароўя залежыць i здароў'е каханых жанчын: запаленнi партнёра могуць выклiкаць адпаведныя працэсы i ў партнёркi.

— Цi можа iнтымны гель вырашыць медыцынскiя праблемы?

— Толькi гель iх вырашыць не можа. Калi ёсць медычная праблема — абавязкова трэба звяртацца да лекара i пачынаць яе вырашаць. Але iнтымныя сродкi здольныя дапамагчы ў больш хуткай папраўцы.

У складзе лiнейкi «Гiнакамфорт» для гэтага ёсць сродкi больш накiраванага дзеяння.

— Як правiльна выбiраць iнтымны гель? Што павiнна быць у складзе?

— Тое, якую форму сродку абраць, — справа звычкi i пажаданняў чалавека. Склад жа разглядзiм на прыкладзе iнтымнага мыйнага гелю «Гiнакамфорт»

  • Паколькi зона далiкатная, забруджваннi неабходна змываць пры дапамозе паверхнева-актыўных рэчываў (ПАРаў), але не любых, а толькi неагрэсiўных (у першую чаргу, неiённых i некаторых анiённых). У складзе «Гiнакамфорта» знаходзiм дынатрыя лаурэтсульфасукцынат (мяккi анiённы ПАР), лаўрылглюказiд i некаторыя iншыя ПАРы (неiонныя). Гэта ўсё мяккiя кампаненты: увогуле вытворцы часта ўключаюць iх у склад дзiцячай касметыкi i касметыкi для адчувальнай скуры.

ПАРы на паверхнi забруджвання ўтвараюць мiцэлы. Яны захоплiваюць бруд i потым змываюцца разам 
з iм вадой. 

  • Абавязкова ў склад павiнны ўваходзiць рэчывы, якiя захоўваюць натуральны рН арганiзму ў гэтай зоне. Тут гэта малочная кiсля, каторая, дарэчы, з'яўляецца нармалёвым прадуктам жыццядзейнасцi тых самых лактабактэрый. 
  • Далей у складзе «Гiнакамфорту» бачым гiялуронавую кiслю. Гэта добры увiльгатняльны сродак. 
  • Лактат натрыя — гэта кандыцыянавальнiк i увiльгатняльнiк скуры, ён жа спрыяе зняццю раздражэння i пачырваненняў.
  • Гiдралiзат шоўку — цiкавы кампанент. Па-першае, ён таксама з’яўляецца ПАРам, а па-другое, аказвае антыаксыдантнае, гаючае i аднаўляючае дзеянне. 
  • Глiцэрызiраваная кiсля — рэчыва, якое здабываюць з кораня лакрычнiка. Ён аказвае супрацьмiкробнае, супрацьзапаленчае, супрацьвiруснае дзеянне. Дарэчы, з-за апошняга чыннiку сродкi з глiцырiзiнавай кiсляй могуць выкарыстоўвацца ў комплекснай тэрапii генiтальных герпетычнай i папiломавiруснай iнфекцый. Але паколькi гэты кампанент — натуральнага паходжання, то ён нiяк не наробiць шкоды i пры звычайным штодзённым выкарыстаннi iнтым-гелю.
  • Вельмi добра, што ў складзе ёсць iнулiн. Гэта прабiётык, якi дапамагае сваiм родным бактэрыям падтрымлiваць патрэбную колькасць, здымае пачырваненнi i увiльгочвае скуру. Альфаглюканолiгасахарыд — яшчэ адзiн прабiётык, якi дапамагае балансу мiкрафлоры i павялiчвае ахоўныя ўласцiвасцi скуры.
  • Эфiрны алей ружовага дрэва — араматызатар i кампанент, якi паляпшае харчаванне скуры, змякчае яе, стымулюе мiкрацыркуляцыю.
  • Эфiрны алей чайнага дрэва — антыаксыдант, антысэптык, супрацьбактэрыйны, супрацьвiрусны, супрацьгрыбковы кампанент, адпаведна, здымае запаленнi.

— Чаго ў складзе быць не павiнна?

— Звычайна вытворцы робяць сродкi для iнтымнай гiгiены даволi далiкатнымi. Але ёсць некалькi момантаў.

  1. Лепш ужываць сродкi без фарбавальнiкаў: гэта патэнцыйныя алергены. 
  2. Вельмi асцярожна падбiрайце пахi. Лепш за ўсё выкарыстоўваць сродак увогуле без паху. Але ў спажыўца адчуванне чысцiнi ўсё ж звязана з прыемным водарам. Тады вырабнiкi ўводзяць аддушкi ў мiнiмальнай колькасцi альбо эфiрныя алеi. Але яны самi па сабе могуць выклiкаць алергiю. Таму глядзiце, каб аддушкi былi гiпаалергенныя, альбо, як у гелi «Гiнакамфорт», гэта былi правiльна падабраныя эфiрныя алеi.
  3. I, безумоўна, катэгарычна недапушчальныя агрэсiўныя ПАРы: нiякага лаўрэтсульфата натрыя ў складзе быць не павiнна. 

Можна пажадаць кожнаму любiць сябе, даглядаць сябе i берагчы, уважлiва ставiцца да свайго здароўя i здароўя сваiх блiзкiх. А калi ў iнтымнай сферы ўзнiкаюць праблемы, то не трэба спадзявацца на самалекаванне, а варта своечасова звяртацца да доктара.

 

«Зялёная аптэка» — аптэчная сетка, якая спецыялiзуецца на натуральных таварах для здароўя i прыгажосцi.

Партнёрскi матэрыял

 

Фота: Дзмiтрый Рышчук

По теме: Белорусы начали заказывать лекарства на дом

Этот сайт использует cookies
Понятно